вторник, 25 августа 2020 г.

8 прафесій, звязаных з інфарматыкай

Інфарматыка - абавязковы прадмет праграмы ВНУ, які вывучаюць усе спецыялісты без выключэння. Бо інфармацыйныя тэхналогіі даўно выкарыстоўваюцца ў многіх сферах жыцця. Але ёсць асобныя прафесіі, дзе без ведаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі не абысціся.
Распрацоўшчык. Гэты спецыяліст займаецца распрацоўкай праграм для вырашэння навуковых, прыкладных, эканамічных і іншых задач.
Сістэмны праграміст. Гэты спецыяліст ведае ўсе нюансы сістэмнага праграмнага забеспячэння, архітэктуры камп’ютара і вылічальных комплексаў.
Адміністратар сетак. Гэты спецыяліст абслугоўвае камп’ютарную тэхніку арганізацыі.
Web-дызайнерWeb-дызайнер праектуе прыстасаваныя інтэрфейсы для web-сайтаў або прыкладанняў.
Тэсціроўшчык ПЗ. На гэтага спецыяліста ўскладаецца праца па пошуку памылак у прадукце і паляпшэнню якасці праграмнага забеспячэння.
Спецыяліст па інфармацыйнай бяспецы. Сучасныя кампаніі імкнуцца абараніць дадзеныя ад уцечкі. Такая місія кладзецца на плечы спецыяліста па інфармацыйнай бяспецы.
Аператар ЭВМ. Аператар ЭВМ адказвае за аўтаматызацыю вытворчасці, захоўванне і перапрацоўку рознай інфармацыі.
Вярстальшчык. Вярстальнік тэкстаў займаецца фарміраваннем і кампаноўкай старонак любога друкаванага або інтэрнэт-выдання.
 Пералічаныя спецыяльнасці можна атрымаць у наступных вышэйшых навучальных установах:
·        Беларускі дзяржаўны універсітэт;
·        Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыяэлектронікі;
·        Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт
·        Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі;
·        Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава;
·        Полаці дзяржаўны універсітэт;
·        Гродзенскі дяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы;
·        Расійскі эканамічны універсітэт імя Г.В.Пляханава. Мінскі філіял